З 5 па 8 верасня будзе перакрыты рух аўтатранспарту ў сувязі з пракладкай цеплатрасы праз дарогу на другі бок вуліцы. Усе працы знаходзяцца пад асабістым кантролем старшыні райвыканкама Віталя Казлова. Напярэдадні, 4 верасня, кіраўнік раёна разам з намеснікам Аляксандрам Гадуновым праверыў ход работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
Услед за хованкай зямлёй перакладзенай трасы, будаўнікі праводзяць добраўпарадкаванне. У дзіцячым парку аднаўленнем пакрыцця займаюцца работнікі літоўскай фірмы, якія ўзводзілі будынак новай гарадской кацельні. Акуратна і старанна выраўноўваюць яны газоны і засяваюць травой месца, дзе прайшла новая цеплатраса.
Такія ж работы кіраўнікі гэтай фірмы абавязаліся правесці ў двары школы №4 Чэрвеня. Будаўнікі зробяць пашкоджаныя месцы лепш ранейшага. Там, дзе неабходна, будзе пакладзены асфальт або тратуарная плітка.
А ў дзіцячым парку ўсталявалі ліхтары.
Зараз там будзе ўтульна і прыемна знаходзіцца нават у прыцемку. За кошт сродкаў, сабраных на раённым суботніку - 22 тысячы рублёў, выраблена праектна-каштарысная дакументацыя і закуплены ліхтары. Работы па падключэнню вулічнага асвятлення праводзяць электрыкі ТАА «Чэрвеньскі энергасэрвіс». Кіраўнік Андрэй Шумкоў.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

