У ім возьмуць удзел лепшыя сацыяльныя работнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці. Гэта 23 смелых, актыўных, эрудыяваных спецыяліста, якія ўмеюць аддаваць сваё цяпло і клопат іншым. Самому маладому канкурсанту - 27 гадоў, найбольшы стаж працы аднаго з удзельніка конкурсу ў сацыяльнай сферы - 22 гады. Хто ж пераможа вопыт, маладосць ці дружба?
Конкурс накіраваны на павышэнне прафесійнага ўзроўню сацыяльных работнікаў, якасці і культуры сацыяльнага абслугоўвання, развіццё творчай ініцыятывы і наватарства, стварэнне ўмоў для прафесійнай і асобаснай самарэалізацыі, а таксама павышэнне прэстыжу гэтай нялёгкай прафесіі.
Прафесійнае майстэрства лепшага сацыяльнага работніка будзе вызначацца па выніках 4 конкурсаў, 2 з якіх «Эрудыт» і «Аўтар» ужо ацэнены журы.
6 верасня канкурсанты прадставяць журы хатняе заданне - сваё бачанне арганізацыі сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ў сучасных умовах і ў перспектыве, улічваючы асаблівасці аказання яе ў сваёй мясцовасці, прапануюць шляхі і механізмы яе ўдасканалення, а таксама прадэманструюць свае творчыя здольнасці ў музычна-паэтычным конкурсе «Талент».
У складзе журы:
Намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама І. С. Маркевіч, старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама О.А.Семянчук, намеснік старшыні камітэта Н.А.Цупа, начальнік упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнага абслугоўвання Л.А.Вашчыла, начальнік аддзела сацыяльнай дапамогі пажылым грамадзянам Е.А.Чысцякова, галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнай дапамогі пажылым грамадзянам Л.В.Шайдава, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама О.В.Топдэмір, старшыня Мiнскай абласной арганізацыі беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых арганізацый В.Н.Філімонаў.

