Дзень ведаў стаў святам і для Раённага цэнтра культуры і вольнага часу - з расчыненымі дзвярыма, з забаўляльнай гульнявой праграмай і прэзентацыяй гурткоў сустракалі работнікі культуры ўсіх дзетак. Для навучэнцаў усіх школ горада былі арганізаваны наступныя прэзентацыі: вакальных, тэатральных і гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У гэты дзень усе жадаючыя змаглі запісацца ў упадабанае клубнае фармiраванне.
У рамках гульнявой праграмы былі праведзены акцыі да Дня рэспубліканскага адзінага Дня бяспекі «Шыфр 112» сумесна з РАНС. Павіншаваў усіх вучняў са святам і пажадаў поспехаў у сваіх пачынаннях першы намеснік начальніка Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Сяргеевіч Купрацэвіч. Інспектар прапаганды і навучання РАНС Юлія Андрэеўна Максіменя разам з вядучай свята правялі з дзецьмі займальныя і забіяцкія гульні, нагадалі як трэба сябе паводзіць у небяспечных сітуацыях. Ну, і вядома ж усімі любімая «вадзяная феерыя».
А таксама, з пачаткам навучальнага года ў мэтах прафілактыкі і папярэджання дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей, прайшла акцыя «Увага - дзеці!» сумесна з Чэрвенскім РАУС. У госці да навучэнцаў прыехаў старшы дзяржаўтаінспектар капітан міліцыі Аляксандр Леанідавіч Манулік. Ён распавёў аб неабходнасці выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе. Масу станоўчых эмоцый у навучэнцаў выклікала апрананне адзення групы затрымання і аўтамабіль Дзяржаўтаінспекцыі.
Жадаем усім навучэнцам поспехаў у вучобе і спадзяемся, што кожны з іх сапраўды абярэ занятак па душы, і будзе прыходзіць да нас з усмешкай.
Вольга Кузюткiна
Загадчык метадычнага сектара
ДУК "Чэрвеньскі РЦКiД»

