Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

06 Верасень 2019

Каля 400 назіральнікаў увойдзе ў місію ад СНД на парламенцкіх выбарах у Беларусі

Каля 400 назіральнікаў ўвойдуць у місію ад СНД на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання Беларусі. Пра гэта журналістам паведаміў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебядзеў, перадае БЕЛТА.

У склад місіі ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх дзяржаў СНД. «Плануем, што падчас выбараў іх будзе каля 400 - доўгатэрміновых і кароткатэрміновых назіральнікаў», - праінфармаваў Сяргей Лебядзеў.

Штаб місіі ўжо сфарміраваны і прыступіў да працы. У яго складзе 12 чалавек, кіраўнік - першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі. Члены штаба прысутнічалі пры фарміраванні Мінскай гарадской і Мінскай абласной выбарчых камісій, а таксама 37 акруговых выбарчых камісій у Мінску і сталічным рэгіёне.

«Мы зараз прыступілі да рэгістрацыі доўгатэрміновых назіральнікаў, якія ўжо літаральна з заўтрашняга дня будуць назіраць за выбарчым працэсам, пабываюць ва ўсіх абласцях Беларусі», - адзначыў Сяргей Лебядзеў.

Чакаецца, што на выбарах у Беларусі будуць працаваць каля 50 доўгатэрміновых назіральнікаў - акрэдытаваныя ў краіне дыпламаты з дзяржаў СНД, прадстаўнікі Выканкама СНД, саюзныя парламентарыі. Пазней у склад місіі будуць уключаны парламентарыі з краін СНД, прадстаўнікі МПА СНД, члены цэнтральных выбарчых камісій.

«Наша місія будзе годнай. Гэта людзі вопытныя, сталыя, прадстаўнікі важных структур краін Садружнасці, - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў. Па словах старшыні Выканкама СНД, яе задача не ў тым, каб знайсці нейкіх «жукоў», недахопы і потым гучна крычаць, што тут усё няправільна, недэмакратычна. «Наша задача, - выявіўшы нейкія недахопы, недапрацоўкі, дапамагчы як мага хутчэй іх ліквідаваць, спрыяць адкрытасці, дэмакратычнасці выбарчага працэсу», - дадаў ён.

БЕЛТА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць