На ўдзел у юбілейных мерапрыемствах атрымалі запрашэнне супрацоўнікі Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея і Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў. Фінансаванне супрацоўніцтва беларускіх і літоўскіх знаўцаў творчасці вялікага кампазітара ажыццяўляе праект «Мост», галоўнай задачай якога з'яўляецца пашырэнне прафесійных кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і Еўрасаюза.
У праграму знаходжання, акрамя сустрэчы калег у музеі, ўключана наведванне месцаў у Вільні, звязаных са Станіславам Манюшкай, а таксама праца ў архівах літоўскай сталіцы.
Таццяна Марцьянава

