Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

06 Верасень 2019

Герасіменя завяршыла кар'еру ў вялікім спорце: успамінаем, як чэмпіёнка правяла ўрок плавання ў Чэрвеньскай спартшколе

Аб сыходзе з вялікага спорту тытулаваная спартсменка абвясціла ў жніўні ў Нацыянальным алімпійскім камітэце на прэзентацыі новага дабрачыннага праекта.

Хоць Аляксандра ўжо і так трохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў, але яна вельмі хацела паехаць яшчэ на Алімпіяду ў Токіо ў 2020 годзе і заваяваць там залаты медаль. Яна да гэтага імкнулася, і гэта было яе мэтай у спартыўнай кар'еры. Спартсменка сказала ў тэлевізійным інтэрв'ю:

- Самае сумнае ў гэтым сыходзе, што я ўсё ж такі не змагла дасягнуць таго, што хацела. Я разумею, што цяпер я не змагу прыйсці ў тую форму, каб змагацца за залаты медаль. А ехаць на Алімпійскія гульні проста, каб прыехаць - гэта не для мяне.

У паслужным спісе Герасімені - 3 алімпійскія медалі і золата чэмпіянату свету.

У Аляксандры ёсць муж, таксама плывец, Яўген Цуркін, і маленькая дачушка Соф'я, якой праз некалькі дзён споўніцца годзік.

Два з паловай гады таму, у сакавіку 2017-га, Аляксандра Герасіменя прыязджала ў Чэрвень і правяла трэніроўку ў секцыі плавання нашай спартыўнай школы.

Дзеці і трэнеры запомнілі яе як вельмі добрую, адкрытую і ахвотна ідучую на кантакт. Яна з задавальненнем давала аўтографы і фатаграфавалася з усімі жадаючымі, шчыра адказвала на ўсе пытанні дзяцей, якія займаюцца ў секцыі, а падчас трэніроўкі тлумачыла цярпліва і весела, па некалькі разоў, і ўсе рухі паказвала сама. Дзецям вельмі спадабалася, таму што зусім не адчувалася, што гэтая дзяўчына - чэмпіёнка, уладальнік алімпійскіх медалёў. Здавалася, гэта чыясцi старэйшая сястра, якая добра ўмее плаваць, прыйшла ў басейн і вырашыла трошкі пазаймацца з малышнёй.

Дабрачынны праект Аляксандры 24 РАЗАМ, які разам з ёй стваралі яе сяброўкі Надзея Скардзіна, Кацярына Вандар'ева і Вольга Хіжынкова, заключаўся ў тым, што любы ахвочы павінен плыць ці бегчы нейкі час, пакуль ва ўсіх удзельнікаў праекта не набярэцца 10 тысяч гадзін. Гэта 24-гадзінны дабрачынны марафон у дапамогу дзецям з аўтызмам. Ён прайшоў 16 і 17 жніўня. Пасля заканчэння марафону арганізацыя «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і праект «Спорт-інклюзія» атрымалі ад спонсараў 50 тысяч рублёў. Гэтыя грошы людзі «зарабілі» для дзетак-аўтыстаў, калі беглі або плылі.

Магчыма, чэрвеньскія хлопцы, якія былі на трэніроўцы ў Аляксандры, па яе прыкладу таксама ўключацца ў дабрачынную дзейнасць і будуць не толькі ставіць рэкорды на водных дарожках, але і рабіць добрыя справы, дапамагаючы тым, каму гэта вельмі-вельмі трэба.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць