Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

09 Верасень 2019

Лялечная майстрыха: Тамара Шалупенка з Чэрвеньскага раёна заваявала Гран-пры конкурсу «Беларуская лялька»

Тамара Шалупенка, майстар сектара традыцыйных промыслаў Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу, атрымала безумоўную перамогу на абласным конкурсе «Беларуская лялька». Сваімі аўтэнтычнымі лялькамі яна заваявала журы: суддзі аддалі ёй галоўную ўзнагароду - Гран-пры конкурсу.

Конкурс «Беларуская лялька» адбыўся ў рамках абласнога свята рамёстваў «Слуцкія паясы». Для прадстаўнікоў Чэрвеньскага раёна - спецыялістаў раённага Цэнтра культуры і вольнага часу і іх выхаванцаў - мерапрыемства стала «ураджайным» на ўзнагароды.

Народны клуб «Майстры Ігуменшчыны» адзначаны Дыпломам за адраджэнне вясельнага ўбору рэгіёну і папулярызацыю традыцыйнай спадчыны, творчая дэлегацыя раёна - за прэзентацыю рэгіянальных відаў рамёстваў, Таццяна Мартынчык і Таццяна Тарасёнак - за асабісты ўклад у адраджэнне і развіццё традыцый лялечнага мастацтва.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць