Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

09 Верасень 2019

Зорачка: каманда чэрвеньскіх эрудытаў паспяхова пачала сезон

«Што? Дзе? Калі?» — гульня, ужо даўно стаўшая інтэрнацыянальнай. Але нарадзілася яна ў Расіі. Хто не ў курсе - Днём нараджэння гульні лічыцца 4 верасня 1975 года, калі яна ўпершыню выйшла ў эфір па ТБ. Тады гэта была сямейная віктарына!

Праз год, у 1976-м, ужо гралі студэнты, аб'яднаныя ў маладзёжны клуб. Хвіліны абмеркавання тады не было, і гульцы адказвалі на пытанні без падрыхтоўкі, прычым кожны гуляў сам за сябе. Узнагародай за правільны адказ была кніга. А першым вядучым быў... Аляксандр Масляков! Так-так, цяперашні самы галоўны, зорны вядучы КВЗ.

Зараз вернемся да «зорак» Чэрвеня. Бо ЧГК заснавана ў СССР, большасць пытанняў у інтэлектуальных гульнях гучыць на рускай - мове, зразумелай знаўцам усяго свету. Але бываюць выключэнні! Напрыклад, учора, 7 верасня, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі правёў эксперыментальны турнір «Думка беларуская». Там гучала толькі родная мова.

На турніры гуляла і наша лепшая дзіцячая каманда раёна, «Зорачка» (трэнер Ірына Вабішчэвіч). Хлопцы ў чарговы раз пацвердзілі свой статус крутой каманды. Вучаніцы Чэрвенскай гімназіі (дарэчы - беларускамоўнай!) i Павел Барбук з СШ №4 сталі бронзавымі прызёрамі «Сваёй гульні».

Гэта быў першы турнір у навучальным годзе, але, як бачым, ніякіх «камоў» - выдатны пачатак і класны вынік. Так трымаць, хлопцы, мы ганарымся вамі!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ірыны Вабішчэвіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць