У тым, што ў Чэрвеньскім філіяле на самай справе пытанні аховы працы ставяцца ў главу кута Аляксандр Аляксандравіч пераканаўся на свае вочы. На прадпрыемстве сертыфікавана сістэма аховы працы і навакольнага асяроддзя. Яна ўключае трохступенчаты кантроль за аховай працы, выкананнем заканадаўства і ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Першая ступень - гэта штодзённы кантроль, які ажыццяўляюць лінейныя кіраўнікі, напрыклад, майстар ў цэху, другая ступень - штомесячны кантроль, які ажыццяўляе кіраўнік - начальнік прадпрыемства або яго намеснік. Вядуцца адпаведныя часопісы, штодзённыя і штомесячныя, у апошнія запісы ўносяцца два разы на месяц. Добра пастаўлена работа па інфармаванасці работнікаў прадпрыемства па ўсіх пытаннях аховы працы і захавання правілаў працоўнага распарадку.
Калектыў азнаёмілі і з новымі правіламі пажарнай бяспекі. Гаворка ішла не толькі аб бяспечнай працы, але і пра курэнне. І, хоць у калектыве вядзецца прапагандысцкая праца ў дачыненні шкоды курэння, для тых, хто яшчэ не пазбавіўся ад гэтай шкоднай звычкі, на тэрыторыі прадпрыемства абсталявана адмысловае месца для палення. Абмеркавалі таксама і ступень адміністрацыйнай адказнасці ў галіне парушэння заканадаўства па ахове навакольнага асяроддзя. У Чэрвеньскім філіяле наладжана выразная праца па абыходжанні з адходамі. Яны збіраюцца асобна ў розныя кантэйнеры на абсталяванай для гэтага пляцоўцы. Гаварылі і аб асобным зборы адходаў у побыце.
Аляксандр Раманоўскі адзначыў са станоўчага боку працу па ахове працы на прадпрыемстве і па зборы адходаў таксама. Спадабалася і добраўпарадкаванне тэрыторыі, зона адпачынку, кветкі. Адзінае, чаго не хапае на тэрыторыі прадпрыемства, то гэта новага асфальтавага пакрыцця. Старое ўжо зношана. Прадпрыемства - пастаянны ўдзельнік конкурсаў на лепшае афармленне тэрыторыі.
Чэрвеньскі філіял не апошняе месца займае ў Мінскай вобласці па пытаннях арганізацыі работы па ахове працы, займалі і другое і трэцяе месца па культуры вытворчасці сярод падраздзяленняў. Па выніках апошніх праверак вышэйстаячым прадпрыемствам было адзначана, што ў філіяле - чыстыя цэхi, добраўпарадкавана і прыбрана тэрыторыя. Заўваг з боку абласнога кіраўніцтва не было.
- Можам і вопытам працы падзяліцца па пытаннях арганізацыі аховы працы, - адзначыў дырэктар філіяла Альберт Беластоцкi.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

