У ходзе праверкі выяўлены парушэнні заканадаўства ў дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, устаноў і арганізацый.
У асобных рэгіёнах Мінскай вобласці маюць месца парушэнні заканадаўства пры пастаноўцы на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў найбольш ўразлівай катэгорыі дзяцей.
Устаноўлена, што ў Барысаўскім, Капыльскім, Лагойскім, Мінскім, Маладзечанскім, Смалявіцкім і Салігорскім раёнах статус дзяцей-сірот або дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, прысвойваецца, як правіла, не на падставе першапачатковых дакументаў, якія пацвярджаюць адсутнасць апекi абодвух цi аднаго з бацькоў, а на падставе ўступіўшага ў законную сілу рашэння суда аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў. Адпаведна, і на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па агульным і асобным спісах «дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў», ставяцца з моманту ўступлення ў законную сілу рашэння суда.
Не ўсе мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы пры фарміраванні бюджэту на чарговы фінансавы год плануюць сродкі для прадастаўлення дадзенай катэгорыі моладзі ільготных крэдытаў і аднаразовых субсідый, набыцця і будаўніцтва для іх жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду.
Кантроль за мэтавым выкарыстаннем жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду не на належным узроўні знаходзіцца ў Мядзельскім і Салігорскім раёнах.
Так, пры наведванні супрацоўнікамі раённых пракуратур асобных кватэр, выдзеленых моладзі названай катэгорыі, устаноўлена, што ў адной з кватэр ніхто не пражывае на працягу больш за два гады, а ў іншай пражывае старонні чалавек, не знаходзячыся ў роднасных сувязях з наймальнікам. Пры гэтым, дагавор паднайму жылога памяшкання не складаўся, а сам наймальнік пражывае пастаянна ў г. Мінску.
У большасці раёнаў Мінскай вобласці не арганізавана належным чынам - два разы на год (красавіку і кастрычніку) - абследаванне замацаваных за дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў, жылых памяшканняў дзяржаўнага і прыватнага жыллёвага фонду. Маюць месца парушэнні пры ўсяленні дзяцей-сірот і асоб з іх ліку ў замацаваныя жылыя памяшканні
У шэрагу выпадкаў бяздзейнасць адказных службовых асобаў, якія не забяспечылі кантроль за своечасовым прыняццем рашэнняў аб немагчымасці ўсялення асоб сірочай катэгорыі ў замацаваныя за імі жылыя памяшканні, змушае моладзь выязджаць у іншыя рэгіёны з мэтай пошуку жылля і наступнага працаўладкавання.
У мэтах ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб абароне жыллёвых правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, райгарпракуроры Мінскай вобласці ўнеслі 11 прадстаўленняў у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.
Пракуратура Мінскай вобласці ўнесла прадстаўленне ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт і запатрабавала разгледзець яго на пазачарговым пасяджэнні каардынацыйнай рады Мінаблвыканкама ў фармаце відэаканферэнцсувязі з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры вобласці.
Вольга Клешчанка, старшы памочнік пракурора
Мінскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства
аб непаўналетніх і моладзі саветнік юстыцыі

