Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

10 Верасень 2019

Падарожжа па горадзе мастацтваў: усе жадаючыя змаглі запісацца ва ўпадабанае клубнае фарміраванне

Час летніх канікул праляцеў, і 2 верасня школы раёна расчынілі дзверы вучням. Дзень ведаў стаў святам і для раённага цэнтра культуры і вольнага часу. Для вучняў былі арганізаваны прэзентацыі вакальных, тэатральных і гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У гэты дзень усе жадаючыя змаглі запісацца ва ўпадабанае клубнае фарміраванне.

У рамках гульнявой праграмы былі праведзены акцыі да Дня рэспубліканскага адзінага Дня бяспекі «Шыфр 112» сумесна з РАНС. Павіншаваў вучняў са святам і пажадаў поспехаў першы намеснік начальніка Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Купрацэвіч. Інспектар прапаганды і навучання РАНС Юлія Максіменя разам з вядучай свята правялі з дзецьмі займальныя і забіяцкія гульні, нагадалі як трэба сябе паводзіць у небяспечных сітуацыях.

У мэтах прафілактыкі і папярэджання дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей прайшла акцыя «Увага - дзеці!» сумесна з Чэрвенскім РАУС. Старшы дзяржаўтаінспектар капітан міліцыі Аляксандр Манулік распавёў аб неабходнасці выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе. Дзеці маглі прымерыць на сябе вопратку супрацоўнікаў групы затрымання, пасядзець за рулём аўтамабіля Дзяржаўтаінспекцыі.

Жадаем усім навучэнцам поспехаў у вучобе і спадзяемся, што кожны з іх сапраўды абярэ занятак па душы, і будзе прыходзіць да нас з усмешкай.

Вольга Кузюткiна,

загадчык метадычнага сектара

ДУК «Чэрвеньскі РЦКiД»

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць