Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

10 Верасень 2019

Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі

Два разы на год (з 20 лютага па 1 сакавіка і з 1 па 10 верасня) у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Адзіны дзень бяспекі. Яго задача - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці.

У рамках Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі ў арганізацыях Чэрвеньскага раёна 4 верасня 2019 г. праведзены Дні аховы працы, арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці, абноўлена наглядна-выяўленчая прадукцыя на тэматычных стэндах па ахове працы.

Адбыўся выезд мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пры Чэрвеньскім раённым выканаўчым камітэце на аб'екты ДУП «ПМК-237» УП «Мінскаблсельбуд» «60-кватэрны дом па вул. Барыкіна, г. Чэрвень», ДУП меліярацыйных сістэм, «Мінскае ПМС», «Інжынерныя сеткі, г. Чэрвень», ТАА «СТФ Гарант», «Будаўніцтва шматкватэрнага дома па вул. Перамогі ў г. Чэрвень, Мінскай вобласці на зямельным участку з кадастравых нумарам 625850100001003575».

Па выніках выездаў адбыўся круглы стол з удзелам кіраўнікоў арганізацый, прафсаюза з абмеркаваньнем стану ўмоў і аховы працы на будаўнічых аб'ектах, на якім разгледжаны меўшыя месца выпадкі парушэння заканадаўства аб ахове працы.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі, праведзены Чэрвенскай раённай інспекцыяй Барысаўскага МРА ГУ «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд», аддзелам унутраных спраў Чэрвеньскага райвыканкама, Чэрвенскім РАНС і іншымі зацікаўленымі службамі.

Алена Кацько, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Чэрвеньскага райвыканкама

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць