Гэты праект мы выклалі на свой сайт, у надзеі, што хто-небудзь зойдзе на яго і ўбачыць, што нам патрэбна дапамога. І недзе праз месяц з намі звязаўся дырэктар Міжнароднага дабрачыннага фонду «Сафія» Сяргей Зубовіч. Ён прапанаваў нам падаць заяўку на неабходнае абсталяванне. Што і было зроблена. Мы падрабязна апісалі, якія прыборы, якога вытворцы, і якой маркі нам патрэбныя.
Як жа мы радаваліся, калі атрымалі ўсё, што нам трэба было. Наша падзяка фонду «Сафія» і яго дырэктару Сяргею Станіслававічу не ведае межаў! Вялікі дзякуй!
Запісала Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

