Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

12 Верасень 2019

Новыя пагоны Шыфрына: у Чэрвеньскім ваенкамаце маладога фізіка павіншавалі з прысваеннем першага афіцэрскага звання

11 верасня ў Чэрвеньскім ваенным камісарыяце адбылося ўрачыстае ўручэнне пагонаў лейтэнанта жыхару нашага раёна Аляксандру ШЫФРЫНУ.

Аляксандр скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Ён - фізік, два гады працаваў па размеркаванні і праходзіў вайсковую службу ў рэзерве, гэта значыць па два разы на год быў на спецыяльных зборах.

Каб атрымаць першае афіцэрскае званне, трэба, маючы за плячыма вышэйшую адукацыю і службу ў войску, звярнуцца ў ваенкамат па месцы жыхарства. У выпадку Аляксандра Шыфрына Чэрвеньскі ваенкамат ўхваліў яго просьбу, бо ў мабілізацыйную групу патрабуецца спецыяліст менавіта такога профілю, як было у яго ў войску.

Многія, атрымаўшы афіцэрскае званне, ідуць у войска па кантракце і служаць афіцэрамі, выхоўваючы абаронцаў Радзімы. Аляксандр гэтага рабіць пакуль не збіраецца, хоць пагонам і новай адзнацы ў ваенным білеце шчыра, сардэчна рады.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць