Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

12 Верасень 2019

У Чэрвеньскім лясгасе сустракаюць прафесійнае свята з добрымі вынікамі за паўгоддзе

Стабільна добра, з упэўненасцю ў выкананні зададзеных паказчыкаў падыходзяць да прафесійнага свята работнікі Чэрвеньскага лясгаса.

Аналіз лічбаў па выніках работы прадпрыемства па пяці асноўных паказчыках дазваляе казаць пра гэта.

Дырэктар ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас» Андрэй Галкоўскі

Па інфармацыі начальніка планава-эканамічнага сектара Ганны Зелянкевіч, за шэсць месяцаў гэтага года вытворчасць піламатэрыялаў склала 151% выканання ад гадавога задання, рэалізацыя піламатэрыялаў - 159,8%, аб'ём экспарту лесапрадукцыі - 155,2% ад задання (990 тысяч даляраў), выручка ад рэалізацыі прадукцыі - 105,8% (6098 тыс. рублёў), рэнтабельнасць ад рэалізацыі прадукцыі - 22,7%.

Ганна Зелянкевіч

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Чэрвеньскі лясгас» (ДЛГУ) бярэ пачатак яшчэ з ліпеня 1936 году. Працуе тут шмат адукаваных прафесіяналаў, адказных працаўнікоў, моцных і мужных людзей. З 406 работнікаў установы - 264 чалавекі працуе ў лясной гаспадарцы, 142 у прамысловай, 16,5% - моладзь да 35 гадоў. Мужчын - 84%. Яно і зразумела: нават пры наяўнасці высокатэхналагічнай сучаснай тэхнікі, праца ў лесе: рубка, трэлёўка лесу, зачыстка тэрыторыі, падрыхтоўка яе да новых пасадак - працаёмкiя, патрабуючыя цягавітасці, зацятасці, працэсы нарыхтоўкі і перапрацоўкі драўніны.

У склад Чэрвенскага лесагаспадарчай установы (ДЛГУ) уваходзіць 9 лясніцтваў. На кіруючых пасадах працуе 47 чалавек, спецыялісты складаюць 30% калектыву, 67 чалавек маюць спецыяльную вышэйшую адукацыю.

У аддзеле лясной гаспадаркі і лесааднаўлення працуе 4 чалавекі - чатыры маладыя чароўныя дзяўчыны. Усё - выпускніцы розных гадоў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Выконвае абавязкі начальніка аддзела Таццяна Потрубейка. Яна адпрацавала два гады па размеркаванні і засталася працаваць у Чэрвені. Падабаецца стаўленне ў калектыве да моладзі, праца па прафесіі, бо Таццяна ішла ў тэхналагічны універсітэт мэтанакіравана. Таксама не з'ехала з Чэрвеня пасля «адпрацоўкі» і Ірына Сацура. Яна інжынер па ахове і абароне лесу. Лясным доктарам называюць Алесю Бабіновіч. Дзяўчына скончыла універсітэт па спецыяльнасці «інжынер леса-паталогіі». Самай доследнай ў аддзеле лічаць Кацярыну Пузанкову (скончыла БДТУ ў 2003 годзе, інжынер па лесааднаўленню і лесамеліярацыі).

Пасля службы ў войску вярнуўся ў родны калектыў Яўген Краснагiр. Ён таксама выпускнік тэхналагічнага універсітэта, інжынер па аперацыйнай тэхніцы. Працуе інжынерам-механікам на лесапункта «Загор'е». Яму 23 гады, і ад яго залежыць спраўнасць 15 адзінак лесанарыхтоўчай тэхнікі.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць