Перад удзельнікамі нарады выступілі намеснікі старшыні райвыканкама Андрэй Гарцуеў і Ала Шахоцька, начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ Аляксандр Раманчык, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцін Пузанкоў і галоўны санітарны ўрач раёна Аляксандр Бутэнка.
Аб заработнай плаце
Віталь Казлоў адзначыў, што на сярэднюю заработную плату па раёне шмат у чым уплывае аплата працы ў бюджэтных арганізацыях. За першае паўгоддзе 2019 года яна вырасла на 14,6% да адпаведнага перыяду мінулага года і склала 744,6 рублi. Тым не менш, старшыня райвыканкама акцэнтаваў увагу на тым, што заработную плату неабходна падымаць ва ўсіх сферах.
Аб навядзенні парадку на зямлі
Як паведамлялася раней, раённая інспекцыя аховы прыроды і навакольнага асяроддзя абследавала 35 тэрыторый, у палове выпадкаў былі выяўлены несанкцыянаваныя звалкі.
- Па чатырох аб'ектах, землекарыстальнікамі якіх з'яўляюцца Смілавіцкі сельсавет, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы «Вялікаполле», «Раванічы», «10 з'езд Саветаў», пачаты работы, - адзначыў Валянцін Пузанкоў.

