- умацаванне прэстыжу інстытута сям'і ў грамадстве, як асновы дабрабыту грамадства і дзяржавы;
- прапаганда сямейных каштоўнасцей і традыцый;
- павышэнне эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння рэалізацыі дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі.
Конкурс праводзіцца штогод.
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Міністэрства інфармацыі) і грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын».
Матэрыялы на конкурс афармляюцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб яго правядзенні і накіроўваюцца ў Міністэрства інфармацыі на адрас: 220004, г.Мінск, праспект Пераможцаў, 11, з пазнакай «на конкурс» не пазней за 1 кастрычніка.

