Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

13 Верасень 2019

Вiншуем Вас, калегi!

15 верасня калектыў ДУК «Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка» святкуе сваё прафесійнае свята.

Прыемна адзначыць, што ў век высокіх тэхналогій прафесія ўсё яшчэ вельмі запатрабавана. Годна і сумленна адносяцца да сваёй працы ўсе супрацоўнікі бібліятэкі. Ветліва сваіх чытачоў сустракаюць бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі Святлана Калтовіч і Жана Крук. На абанеменце яны прафесійна падбяруць мастацкія творы на любы густ, а ў чытальнай зале галіновую літаратуру якасна прадставiць  бібліятэкар Кацярына Дземахіна. Пра тое, што друкуецца ў часопісах і газетах дасканала паведаміць бібліёграф Алена Шульга. На раёне сумленна абслугоўвае сваіх чытачоў Вольга Стрыжанкова.

Нястомна выконваюць свае абавязкі і супрацоўнікі дзіцячага аддзела, аддзела бібліятэчнага маркетынгу i аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду.

Шчыра i самааддана працуюць бібліятэкары раёна.

Прыемна, што да нас прыходзяць маладыя спецыялісты. У гэтым годзе прыехала Дыяна Біндзюкова з Магілёва.

Трэба адзначыць, што ў наступным годзе бібліятэка адсвяткуе 100-гадовы юбілей. Спадзёмся, што з цудоўным настроем і ва ўтульным памяшканні сустрэнем гэтую дату.

Дзякуем сваім чытачам, якія на працягу многіх гадоў сябруюць з намі, прыходзяць на нашы мерапрыемствы, цікавяцца навінкамі літаратуры.

Паважаныя! Мы вельмі рады бачыць Вас!

Віншуем са святам «Днём бібліятэк» усіх нашых калег. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і творчых поспехаў.

Святлана Ждановiч,

загадчык аддзела абслугоўвання iiнфармацыi

ДУК «Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка»

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць