Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

13 Верасень 2019

У Мінаблвыканкаме прайшла сустрэча з Кіраўніком Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандрам Крэмерам

12 верасня адбылася сустрэча намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама Мікалая Рагашчука з Кіраўніком Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Крэмерам.

Мікалай Рагашчук падзякаваў Сусветнаму банку за фінансавую падтрымку, а таксама за арыентаванасць іх праектаў на вырашэнне найбольш актуальных задач эканамічнага развіцця і паляпшэння якасці жыцця насельніцтва Мінскай вобласці і Беларусі.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі бягучых інвестыцыйных і кансультацыйных праектаў Сусветнага банка ў Мінскай вобласці і прыярытэтных напрамкаў далейшага ўзаемадзеяння.

Дзеючы партфель Сусветнага банка ў Мінскай вобласці ўключае ў сябе рэалізацыю шэрагу праектаў у сферы адукацыі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі на суму 85 млн долараў ЗША.

Да прыкладу, для мадэрнізацыі дзевяці устаноў адукацыі Мінскай вобласці выдзелена больш за 3 млн долараў ЗША. Да 2025 года вобласць атрымае яшчэ 9 млн еўра. Зараз рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на рамонт дзвюх школ Валожынскага і Капыльскага раёна, які будзе праводзіцца ў 2020 годзе.

- Наступны праект, які мы плануем пачынаць у Беларусі, таксама тычыцца сферы адукацыі. Гэта больш за 100 млн долараў ЗША. Грошы будуць накіраваныя на фінансаванне ўстаноў адукацыі, стварэнне ўзбуйненых сельскіх школ. Гэта прадугледжвае мадэрнізацыю існуючых будынкаў, закупку лабараторнага і тэхналагічнага абсталявання, - распавёў Аляксандр Крэмер.

Дзякуючы сродкам Сусветнага банка завершана рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў сістэмы каналізацыі Лагойска. Акрамя таго, банкам адобрана рэалізацыя праектаў па рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў у Салігорску, Слуцку і Смалявічах. Падтрыманы такія праекты, як рэканструкцыя сістэмы каналізацыі Заслаўя і будаўніцтва двух ачышчальных збудаванняў, водазабору і станцыі абезжалезвання ў Чэрвені. У цяперашні час па ім распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя. Таксама ў Бараўлянах і в. Варанцы Мядзельскага раёна будуюцца кацельні. У Чэрвені будаўніцтва кацельні знаходзіцца на завяршальным этапе.

У ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя, так як медыцынскае абслугоўванне насельніцтва, у прыватнасці жыхароў Мінскага раёна, з'яўляецца сёння адной з актуальных праблем цэнтральнага рэгіёну.

- Мiнская вобласць разлічвае і далей праводзіць узважаную палітыку, якая будзе грунтавацца як на ўнутраных інтарэсах нашага рэгіёну і краіны, так і на прыярытэтах Сусветнага банка, – рэзюмаваў Мікалай Рагашчук.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць