У аддзеле ўнутраных спраў Чэрвеньскага райвыканкама працуюць тэлефоны «гарачай лініі» 52795, 52796 і 102, а таксама мабільны МТС (8029) 7794798, па якіх Вы можаце паведаміць інфармацыю аб незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.
Грамадзяне, добраахвотна (у тым ліку і па прапанове ўладаў) здалі зброю, выбуховыя рэчывы або прылады, вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Таму хацелася б звярнуцца да тых, у каго маецца зброя без адпаведнай рэгістрацыі, з просьбай добраахвотна здаць яе ў дзяжурную частку аддзела ўнутраных спраў.
Міліцыя таксама звяртае ўвагу:
У выпадку выяўлення забытай ці безгаспадарнай рэчы, паспрабуйце высветліць, каму яна належыць. Калі гаспадар не ўстаноўлены, неадкладна паведаміце аб знаходцы ў міліцыю па тэлефоне 102.
Не чапайце, не падымайце, не зрушвайце, не ўскрывайце выяўлены прадмет.
Паспрабуйце зрабіць усё магчымае, каб людзі адышлі як мага далей ад знаходкі.
Абавязкова дачакайцеся прыбыцця супрацоўнікаў міліцыі.
Не падбірайце безгаспадарных рэчаў, як бы прывабна яны не выглядалі. У якасці камуфляжу для выбуховых прылад могуць выкарыстоўвацца самыя звычайныя бытавыя прадметы: сумкі, пакеты, скрынкі, цацкі і г.д.
ШАНОЎНЫЯ БАЦЬКI!
Растлумачце дзецям, што любы прадмет, знойдзены на вуліцы або ў пад'ездзе, можа прадстаўляць небяспеку.
ПАМЯТАЕЦЕ:
Толькі праяўляючы пільнасць і своечасова рэагуючы на падазроныя прадметы, можна засцерагчы сваё жыццё і жыццё навакольных грамадзян.
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі
Чэрвеньскага РАУС

