На абмеркаванне дэпутатаў прапанавана пяць пытанняў. Па першым «Аб ходзе рэалізацыі плана мерапрыемстваў па навядзенні у 2019 годзе парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна» інфармаваў Валянцін Пузанкоў, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
З прапановай унесці змены ў рашэнне Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў №50 ад 28 снежня 2018 года выступіла Валянціна Савонь, намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама. Таксама дэпутаты прагаласавалі за скасаванне дамовы арэнды воднага аб'екта ў в. Карпілаўка і адобрылі арэнду воднага аб'екта ў в. Праходка.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

