Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

16 Верасень 2019

У госці да чэрвенцаў: арт-група «Грыфель» з канцэртам наведала цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

Малады запальны вакальны калектыў з дабрачынным канцэртам да Дня пажылых людзей прыехаў у Чэрвень. Група прывезла праграму пад назвай «Назад у СССР» — свята настальгіі і ўспамінаў, прапанаваўшы ўспомніць часы, калі бензін каштаваў танней газіроўкі, – вярнуцца ў СССР.

У канцэрце прагучалі песні васьмідзесятых: «Мой адрас - не дом і не вуліца», «Фантазёр», «Адэса», «Каралева прыгажосці» і многія іншыя. Усе, хто прыйшоў на канцэрт, з задавальненнем падпявалі, дружна апладзіравалі, смяяліся з жартаў.

Вельмі весела прайшоў «прыём у піянеры»: двум смельчакам, якія падняліся на сцэну, павязалі гальштукі. Зоя Сушкевіч нават успомніла тэкст піянерскай клятвы, бо сама калісьці шмат гадоў таму была піянеркай, і свой «сапраўдны» прыём у піянеры памятае, як цяпер.

Вечар прайшоў у забіяцкіх песнях, весёлых жартах і дружным смеху.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць