Смілавіцкая гарпасялковая бібліятэка заўсёды займала і будзе займаць важнае месца ў грамадскім жыцці пасёлка. Бібліятэкары імкнуцца далучыць карыстальнікаў да кнігі, прышчапіць культуру чытання і раскрыць багаты свет літаратуры.
Кожны з нас, хто прыходзіць у бібліятэку, знаходзіць для сябе што-небудзь цікавае. Заўсёды звяртаем увагу на прыгожа аформленыя кніжныя выставы і цікавімся анонсам мерапрыемстваў.
У бібліятэцы паспяхова працуюць клубныя аб'яднанні: экалагічны клуб для дзяцей «Медунiчка». Для маленькіх чытачоў заўсёды праводзяцца мерапрыемствы з вясёлымі конкурсамі, гульнямі і забавамі, у канцы якіх, па ўжо існуючай традыцыі, дзеці сыходзяць з падарункамi ад бібліятэкі і добрым настроем.
Клуб аматараў паэзіі для дарослых «Ліра». Для іх заўсёды арганізуюцца мерапрыемствы з вясёлымі песнямі, чытаннем вершаў, жыццёвых успамінаў і смачным чаяваннем.
Усю гэтую насычаную працу выконвае невялікі і дружны калектыў. Тамара Мікалаеўна Галубіцкая - загадчыца бібліятэкай. Заўсёды добразычлівая, цярплівая і ветлівая. За яе шматгадовы досвед працы ў бібліятэцы яна ўжо вывучыла індывідуальныя перавагі амаль кожнага чытача і з лёгкасцю падбірае і раіць пэўную літаратуру кожнаму з іх.
Гамеза Ганна Аляксандраўна - малады і адказны бібліятэкар, якая лёгка улілася ў калектыў. Добра разбіраецца ў сучасных інфармацыйных тэхналогіях, прыдумляе і ўкараняе новыя інтэрактыўныя ідэі ў стварэнні мерапрыемстваў, ідучы ў нагу з часам.
Заўсёды усмешлівая і камунікабельная Царова Ала Сцяпанаўна, якая бездакорна стварае чысціню і ўтульнасць у бібліятэцы.
Мы хочам ад душы падзякаваць вам за вернасць справе і адданасць прафесіі. Пажадаць папаўнення фонду і фінансавай стабільнасці.
Будзьце здаровыя і шчаслівыя!
Прыміце віншаванні і паклоны,
і прапановы радасці навек!
Хай да Вас ідуць чытачоў калоны
Запісвацца у дзень бібліятэк .
Ніна Прышывалка і члены клуба «Ліра»

