У Чэрвені 14 верасня ініцыятыўная група правяла пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдата ў дэпутаты. Збор подпісаў праходзіў у гарадскім скверы на плошчы Свабоды.
Месца дастаткова папулярнае сярод гараджан. Раз-пораз да ініцыятыўнай групы падыходзілі людзі, цікавіліся біяграфіяй патэнцыйнага кандыдата, задавалі пытанні, выказвалі пажаданні. Адна з мінакоў пажадала вылучэнцу «доўгіх гадоў жыцця, любіць і паважаць простых працоўных».
Для таго, каб аддаць свой подпіс, выбаршчыку трэба было мець пры сабе пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу (ваенны білет - для ваеннаслужачых тэрміновай службы; даведку, выдадзеную АУС, - калі пашпарт згублены). Не ва ўсіх, хто быў гатовы распісацца, быў пры сабе пашпарт. Адзін з маладых людзей абяцаў вярнуцца пазней з дакументам, што і зрабіў літаральна праз паўгадзіны.
У падтрымку асобы, якая прапануецца для вылучэння кандыдатам у дэпутаты, неабходна сабраць мінімум тысячу подпісаў.

