Яна надала крыху часу, каб пагаварыць аб працы, людзях, яе робячых, і, вядома ж, пра самае галоўнае - пра лес. Менавіта ён у свой час стаў выбарам і лёсам Жанны Георгіеўны. Шлях усвядомлены, упэўнены, падказаны сэрцам. І праходзіць яна яго адказна, сур'ёзна, сумленна. Бо па-іншаму не ўмее.
Размову, як звычайна бывае, пачалі з вытворчых пытанняў, вынікаў працы, з якімі прыйшлі да свайго свята.
- У цяперашні час наш лясгас - гэта сучаснае прадпрыемства, у склад якога ўваходзяць 9 лясніцтваў, дрэваперапрацоўчы цэх, лесанарыхтоўчыя ўчасткі і базісны гадавальнік, - працягвае гутарку Жанна Георгіеўна. - Асноўны напрамак работы лясной гаспадаркі - гэта ахова і абарона лесу ад пажараў, шкоднікаў, браканьераў і парушальнікаў ляснога заканадаўства. Разам з аховай лясных масіваў, найважнейшай задачай з'яўляецца захаванне і аднаўленне ляснога фонду. Акрамя лесагаспадарчай дзейнасці, ёсць у нас і прамысловая, якая ўключае нарыхтоўку драўніны на участках галоўнага карыстання і яе перапрацоўку ў цэху. Гэтая дзейнасць прыносіць асноўны прыбытак. Працуем і на экспарт, і на ўнутраны рынак.
За восем месяцаў гэтага года выкананы ўсе даведзеныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства. Дзякуючы адкрыццю ў трэцім квартале 2018 года новага цэха дрэваапрацоўкі павялічыўся выпуск прадукцыі. Вытворчасць піламатэрыялаў склала 16,9 тысяч метраў кубічных, што складае 164% да мінулага года. Рэалізацыя піламатэрыялаў склала 17,4 тысячы метраў кубічных, гэта на 74% вышэй за ўзровень мінулага года. Пры гэтым экспарт прадукцыі за восем месяцаў склаў 1 328 тысяч долараў ЗША, што на 59% больш, чым у мінулым годзе. На Захадзе папулярнасцю карыстаюцца нашы нарыхтоўкі пілавання, у апошні час павялічыўся попыт на ацыліндраваныя вырабы і кол акаронны. Асноўнымі краінамі спажыўцамі з'яўляюцца Германія, Бельгія, Літва і Латвія. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі на ўнутраным рынку склала 8 182 тысячы рублёў, гэта на 6,5% вышэй даведзенага задання і на 16% вышэй за ўзровень мінулага года. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг склалася на ўзроўні 18,8%. Але на гэтым мы спыняцца не будзем... Атрымліваем нядрэнны прыбытак і ад рэалізацыі дэкаратыўных раслін.
Для вырошчвання пасадачнага матэрыялу ў нас пабудаваны цяпліцы. Адведзена пад пасадкавыя культуры амаль 8 гектараў зямлі. Начальнік гадавальніка - Таццяна Мароз, лесавод - Таццяна Хількевіч. Астатніх прыцягваем сезонна. У гадавальніку вырошчваем 10 відаў раслін лесаўтваральных парод (елка, хвоя, дуб, бяроза, алешына) і 40 відаў дэкаратыўных парод для азелянення (туі, ядлоўцы, кіпарысы, шмат кветкавых кустоў). У гэтым годзе набылі ў Батанічным садзе рададэндран. Па выніках 2018 года Чэрвеньскі гадавальнік прызнаны ўзорным і ўвайшоў у групу пятнаццаці лепшых гадавальнікаў Беларусі.
У нашым калектыве працуюць 406 чалавек, і кожны ўносіць сваю лепту ў развіццё ўстановы, усе працуюць зладжана, як адзіны механізм, які дазваляе рухацца наперад і вырашаць усё больш складаныя задачы. Шмат у калектыве і маладых спецыялістаў, сярод якіх ёсць энтузіясты, добра валодаючыя інфармацыяй, неабходнай у працы, і сучаснымі тэхналогіямі. А наогул, стараемся самі гадаваць свае высокакваліфікаваныя кадры: вучым, выхоўваем, даём мэтавыя накіраванні. Напрыклад, у аддзеле лясной гаспадаркі і лесааднаўлення працуе чатыры дзяўчыны. Усе яны - выпускніцы розных гадоў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта - Таццяна Патрубейка, Ірына Сацура, Алеся Бабіновіч, Кацярына Пузанкова, якія, адпрацаваўшы пакладзены час пасля вучобы, не рассталіся з нашым калектывам. Пасля службы ў войску вярнуўся да нас і Яўген Краснагiр - таксама выпускнік тэхналагічнага універсітэта. Працуе інжынерам-механікам на лесапункце «Загор'е». У цэлым, у нас працуюць вопытныя, адукаваныя, ініцыятыўныя людзі, на якіх трымаецца лесагаспадарчая галіна.
У лясгасе праходзіць ўнутранае працоўнае спаборніцтва сярод лясніцтваў. Па выніках паўгоддзя на другое месца выйшлі работнікі Горкаўскага лясніцтва, які ўзначальвае Яўген Кляшэнка, выпускнік БДТУ, інжынер-тэхнолаг, і працуе ўжо чатыры гады.
У падначаленні 25 чалавек, яшчэ 7 тысяч гектараў, трактары, бензапілы, кустарэзы і іншае спецыяльнае абсталяванне і інструменты.
Асаблівая павага тым, хто аддаў гэтай нялёгкай прафесіі ўсё жыццё. Адзін з іх - Уладзімір Уладзіміравіч Губіч, які ў мінулым годзе пайшоў на заслужаны адпачынак. Працаваў у Натальеўскiм лясніцтве майстрам лесу з 1992 года. Мае шмат грамат, заахвочванняў раённага і абласнога ўзроўняў, спецыяльны нагрудны знак адрознення «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь», медаль «80 гадоў лясной гаспадарцы». Яго неацэнны досвед працы выкарыстоўваем у нашым калектыве.
Многія з работнікаў лясгаса за самаадданую працу і з нагоды прафесійнага свята па праве атрымаюць заслужаныя ўзнагароды».
Казалі мы і аб праблемах, якія не могуць не хваляваць кожнага неабыякавага чалавека, пра непрыемныя неспадзеўкi надвор'я - бураломы, якія ў апошнія гады ў нас далёка не рэдкасць. Туды, дзе мясцовым работнікам лесу ня справіцца з наступствамі бураломаў, на дапамогу выязджаюць калегі з іншых раёнаў.
І, вядома ж, закранулі планы на будучыню.
- У цяперашні час вядуцца работы па мадэрнізацыі аднаго з цэхаў дрэваапрацоўкі. Будзе ўстаноўлена новая лінія па перапрацоўцы драўніны.
Увогуле, планы ёсць, і мы будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, для іх рэалізацыі. Дарэчы, не будзем скідаць з рахункаў і далейшае развіццё паслуг для адпачынку, паляўнічыя гаспадаркі, пчальнiкi.
У сувязі з прафесійным святам за добрасумленную працу і высокія вытворчыя паказчыкі ўзнагароджаны работнікі:
Ганаровай граматай ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас» з занясеннем на Дошку Пашаны Генадзь Каралькевiч - начальнік ПХС; Валянціна Верабей - бухгалтар Чэрвеньскага л-ва; Дзмітрый Кракайцiс - ляснік Натальеўскага л-ва; Ніна Кобазева - памочнік ляснічага Горкаўскага л-ва; Рыгор Загляда - ляснік Хутарскога л-ва; Іван Бухал - майстар лесу Валмянскага л-ва; Віталь Мазура - вальшчык лесу Грабянецкага доследна-вытворчага л-ва; Станіслаў Калтовіч - машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта; Костантин Андрэйчык - станочнік ПМУ «Загор'е»; Валерый Свірыдовіч - машыніст тралёвачный (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта.
Граматай ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас»
Яўген Клешчанка - ляснічы Горкаўскага л-ва; Віталь Сломiнец- машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны Чэрвеньскага л-ва; Дзмітрый Кужоўнік - ляснік Натальеўскага л-ва; Іван Главiнскi - майстар лесу Горкаўскага л-ва; Марына Касцяневіч - бухгалтар Іванаўскага л-ва; Наталля Галкоўская - памочнік ляснічага Хутарскога л-ва; Ірына Галкоўская - майстар лесу Хутарскога л-ва; Васіль Гурэнчык - лесаруб Раваніцкага л-ва; Уладзімір Пенкрат- трактарыст на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Раваніцкага л-ва; Міхаіл Кандраценка - майстар лесу 1 класа Валмянскага л-ва; Таццяна Анішчонак - бухгалтар Грабянецкага доследна-вытворчага л-ва; Алег Лучонак- машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта; Уладзімір Мурашка - токар ПМУ «Загор'е»; Алег Берасневiч - укладчыкаў піламатэрыялаў і вырабаў з драўніны ПМУ «Загор'е» ; Уладзімір Губіч - ветэран працы.
Падзяка дырэктара ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас» ўручана:
Таццяне Патрубейка - інжынеру па лесакарыстанню; Андрэю Сямёнавічу - лесніку Чэрвеньскага л-ва; Віктару Каўзуновiчу- лесніку Натальеўскага л-ва; Анатолю Багачу - трактарысту на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Горкаўскага л-ва; Наталлі Лучанок - бухгалтару Горкаўскага л-ва; Аляксандру Зянькевічу - вальшчыку лесу Хутарскога л-ва; Таццяне Сацук - бухгалтару Раваніцкага л-ва; Сяргею Гурновiчу - лесніку Грабёнскага л-ва; Леаніду Азаранка - трактарысту на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Грабёнскага л-ва; Дзмітрыю Гаргуну - вальшчыку лесу Валмянскага л-ва; Сяргею Анiшчанку - лесніку Грабянецкага доследна-вытворчага л-ва; Алене Шыманскай - бухгалтару лесапункта; Андрэю Аўсяніку - кіроўцы на вывазцы лесу; Васілю Фёдараву - ўкладчыку піламатэрыялаў і вырабаў з драўніны ПМУ «Загор'е»; Галіне Казаковай - лесаводу.
Граматай Міністэрства лясной гаспадаркі РБ узнагароджаны памочнік ляснічага Раваніцкага л-ва Канстанцiн Чарнічэнка.
Падзяка міністра лясной гаспадаркі ўручана начальніку вытворчага аддзела Наталлі Пенкрат і інжынеру па ахове працы Кацярыне Адамовіч.
Ганаровай граматай Мінскага ДВЛГА - Сяргей Бялезяк - машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта.
Граматай Мінскага ДВЛГА -Сергей Андрончык - ляснік Хутарскога л-ва.
Падзяка Генеральнага дырэктара Мінскага ДВЛГА - Леаніду Немiрка -водителю на вывазцы лесу.
Узнагароджаны нагруднымі знакамі адрознення «20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» - Васіль Дзяркач - ляснік Грабёнскага л-ва і Аляксандр Юшчанка - ляснік Валмянскага л- ва.
Граматай Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання - Наталля Хайка - бухгалтар лясгаса.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

