Адным з першых на «прамую лінію» патэлефанаваў жыхар аграгарадка Чарнаградзь, каб агучыць сваю праблему.
Нязручнасці яму дастаўляюць два каналізацыйныя калодзежы ў двары дома. Дакладней - забітыя трубы, з-за чаго сцёкі выцякаюць на агарод. Зварот быў накіраваны ў «Чэрвеньскага ЖКГ». Жыллёва-камунальнай службе даручана ў самыя кароткія тэрміны выехаць на месца і вырабіць адпампоўку сцёкаў, пры неабходнасці - прачысціць сістэму водаадвядзення.
Па ўсіх паступіўшых зваротах былі дадзены даручэнні. Адрасаваліся яны альбо мясцовым сельвыканкаму, альбо адпаведнай службе.
Суботнія «прамыя лініі» праводзяцца кіраўніцтвам Чэрвеньскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў штотыдзень у адпаведнасці з графікам. Задаць сваё пытанне можна, патэлефанаваўшы па нумары 26-0-58.

