Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

17 Верасень 2019

У Чэрвеньскім раёне ідуць работы па навядзенні парадку ў кожным населеным пункце

Пра гэта дакладваў на чарговай, 12 сесіі Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, Валянцін Пузанкоў, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Ён адзначыў:

-Праца па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у Чэрвеньскім раёне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам, зацверджаным рашэннем Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта.

За восем месяцаў бягучага года выкананы наступныя заданні:

праведзены рамонт спартыўных і дзіцячых гульнявых пляцовак на 2 дваровых тэрыторыях пры шматпавярховай забудове. Выкладзена больш за 1 200 квадратных метраў тратуараў і пад'язных дарог.

Знесены 38 безгаспадарных, трухлявых будынкаў жылога фонду, у тым ліку ў Чэрвені - 6, на тэрыторыі сельсаветаў - 32 будынкі.

Для азелянення населеных пунктаў высаджана 760 дрэў і кустоў.

Замацаванымi арганізацыямі праведзены работы па добраўпарадкаванню месц купання на водных аб'ектах (сажалка Натальеўск, рака Волма ў г.п. Смілавічы і пасёлку Азёрны), на якіх адрамантавана 5 малых архітэктурных форм, устаноўлена 9 кантэйнераў для збору адходаў, абсталявана 3 грамадскіх туалета, 3 шлагбаўма, 2 гульнявыя пляцоўкі.

Чэрвенскай ПМС ачышчана ад заілення 16 км каналаў, ад хмызняковай расліннасці -12 км.

рэкультываваны 1 унутрыгаспадарчы кар'ер (ААТ «Запольскае», Корзун) плошчай 1 га.

На тэрыторыі раёна вядзецца кантроль за 41 месцам росту баршчэўніка Сасноўскага на агульнай плошчы 3,33 га. На барацьбу з гэтым пустазеллем у 2019 годзе бюджэтам выдзелена 3 тысячы 600 рублёў. Аўтадарожныя арганізацыі падтрымліваюць у належным стане дарожныя паласы адводу ўздоўж аўтамабільных дарог. Выдалена адходаў драўніны, небяспечных дрэў, драўняна-хмызняковай расліннасці на 15 кіламетрах. Праведзена пасадка больш за 2 тыс. дрэў і хмызнякоў. Чэрвенскім лясгасам праведзена санітарных высечак і уборкі захламленасці на 410 гектарах.

Валянцін Васільевіч праінфармаваў таксама дэпутатаў аб уцягванні ў гаспадарчы абарот неэфектыўна выкарыстоўваемых земляў:

-На тэрыторыі Чэрвеньскага раёна выяўлена 912 гектараў неэфектыўна выкарыстоўваемых зямель. З іх ужо ўключаны ў сельскагаспадарчы абарот 329,87 гектараў.

Для больш эфектыўнага выкарыстання сельскагаспадарчых зямель на тэрыторыі раёна сфарміраваны фонд пераразмеркавання зямель. Па стане на 1 верасня ў яго ўключана амаль 600 гектараў.

На тэрыторыях сельсаветаў у мэтах ўключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых зямельных участкаў зааралі 34 гектара. Праведзена скошванне тэрыторый агульнага карыстання ў сельскіх населеных пунктах на тэрыторыі 565 гектараў. Праведзены рамонт 8 кіламетраў платоў, ўстаноўлена 5 кіламетраў новых, знесена 3 кіламетры старых. Прыбрана 149 стыхійных звалак смецця.

Стала традыцыйным правядзенне добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу». У бягучым годзе ў ёй прынялі ўдзел 583 чалавекі. Высаджана 745 тысяч штук саджанцаў і сеянцоў на плошчы 166 гектараў. Створана алея з туі ў г.п. Смілавічы, прысвечаная жыхарам в.Падгор'е і в.Жураўковічы, хто не вярнуўся з фронту.

Разам з тым,

не завершаны работы па рэкультывацыі ўнутрыгаспадарчага кар'ера паблізу вёскі Клейка Колодежского сельсавета. На аб'ектах пахавання цвёрдых камунальных адходаў (палігоны ТКО г. Чэрвеня і г.п. Смілавічы) не прыняты меры па ліквідацыі парушэнняў правілаў эксплуатацыі палігонаў.

Перад дэпутатамі з прапановай унесці змены ў рашэнне Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў №50 ад 28 снежня 2018 года выступіла Валянціна Савона, намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама. Таксама дэпутаты прагаласавалі за скасаванне дамовы арэнды воднага аб'екта ў в. Карпілаўка і адобрылі арэнду воднага аб'екта ў в. Праходка.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць