Сям'я Лысенка рыхтуецца ўдзельнічаць у традыцыйных выпрабаваннях конкурсу: запрагаць каня і калоць дровы, рабіць хатнія нарыхтоўкі, распавядаць пра свае захапленні, дзяліцца сакрэтамі цярпення, узаемаразумення і любові. Як адзначыў першы сакратар райкама БРСМ Павел КЛЫНДЗЮК, за пару дзён да конкурсу трэба будзе яшчэ зрабіць вельмі шмат у плане падрыхтоўкі да мерапрыемства.
Сёння будзе даступна інтэрнэт-галасаванне за відэаролік чэрвенскай сям'і, прадстаўлены на конкурс медыя-візітовак. Сачыце за нашымі навінамі, каб дапамагчы землякам набраць балы!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

