Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

18 Верасень 2019

У Чэрвеньскім раёне ўжо тры загінуўшых на пажары

Па інфармацыі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, з пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 28 пажараў (у 2018 – 42 пажары), загінула 3 чалавекі (у 2018 – 4).

З 28 пажараў у раёне 17 пажараў адбыліся ў жылых пабудовах, 6 — у гаспадарчых, 3 — у аўтамабілі, 1 – у полi, 1 – аб'екце арганізацый. Тры пажары адбыліся ў Чэрвені, два — на тэрыторыі Чэрвеньскага сельсавета, восем – на тэрыторыі Смілавіцкага сельсавета, тры — у Валевацкiм сельсавеце, тры – у Калодзежскiм, сем – у Лядзенскім (два загінуўшых), адзін пажар адбыўся ў Клiнокскiм сельсавеце (адзін загінуўшы), адзін пажар – у Рованiцкiм сельсавеце. Не зарэгістравана пажараў у Рудзенскім сельсавеце. Асноўнымі прычынамі пажараў сталі: парушэнне правілаў уладкавання і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад – 8 выпадкаў, парушэнне эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання – 5 выпадкаў, неасцярожнае абыходжанне з агнём – 13 выпадкаў, падпалы – 1 выпадак, дзіцячая свавольства з агнём – 1 выпадак.

Галіна ГАМЕЗА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць