Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

18 Верасень 2019

У Чэрвеньскім раёне ў ходзе спецпраграмы «Мак» знішчана 67 кг маку і канопляў

У Чэрвеньскім раёне з 1 чэрвеня па 15 верасня 2019 года ў рамках рэспубліканскай спецыяльнай праграмы «Мак» праводзіліся аператыўна-прафілактычныя і вышуковыя мерапрыемствы з мэтай недапушчэння распаўсюджвання наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання – маку, канопляў.

За перыяд правядзення спецыяльнай праграмы «Мак» у 2019 годзе выяўлена 10 фактаў вырастання маку і канопляў, 7 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжанай артыкулам 16.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Агульная плошча знішчанага маку склала 34 кв. м., вага якога — 15 кг, канопляў — 125 кв. м., вагой 52 кг.

Увазе жыхароў Чэрвеньскага раёна, а таксама ўладальнікаў дачных участкаў! Пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы, караецца штрафам у памеры да 20 базавых велічынь. Захоўванне, перамяшчэнне па тэрыторыі Беларусі фізічнай асобай больш за два кілаграмы насення маку, не расфасаванага ў спецыяльную ўпакоўку, пры адсутнасці прыкмет незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да сямідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй насення маку, якое перавышае колькасць, захоўванне, перамяшчэнне якога дапускаецца, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, а таксама транспартных сродкаў, выкарыстаных для перамяшчэння насення маку (апрача транспартных сродкаў агульнага карыстання), незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, або без канфіскацыі такіх транспартных сродкаў.

Таксама папярэджваем, што незаконнае без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або прэкурсораў з мэтай вырабу такіх сродкаў або рэчываў караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.

Аляксей Пратаповiч, начальнік Чэрвеньскага РАУС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць