Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

18 Верасень 2019

Станіслава Баркоўская, кіраўнік Чэрвеньскага краязнаўчага клуба «Бонда»: хочацца адрадзіць рэдкія і забытыя рамествы

З гэтай мэтай і адбылася паездка Станіславы Чаславаўны на Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Рэдкія і забытыя рамествы: вопыт, праблемы адраджэння і актуалізацыя», якая праходзіла ў рамках абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» у горадзе Слуцку.

Бралі ўдзел у канферэнцыі прадстаўнікі Расіі, Швецыі, Кітая і Беларусі.

Мерапрыемства доўжылася тры дні - тэматыка заняткаў была шырокай, разнастайнай і цiкавай, - распавядае Станіслава Баркоўская. - Мы пазнаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі Міншчыны, мастацкім патэнцыялам і шляхамі яго выкарыстання, мастацтвам выразання з паперы ва Усходняй Еўропе, даведаліся аб выкарыстанні ўзораў кітайскай выразкі з паперы ў сучасным касцюме і аксэсуарах, пра традыцыі вырабу беларускай лялькі. Нам распавялі пра выраб дываноў ў тэхніцы аплікацыі саломкай.

У майстар-класе па роспісе яек з задавальненнем удзельнічалі ўсе. Пазнаёміліся таксама з роспісам на шкле.

Аб традыцыйным ткацтве жаночых кашуль ў Расіі канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя распавяла Аксана Сцяпанава з Расіі, аб рэдкіх і забытых рамёствах Клеччыны - Вольга Пілецкая з Беларусі.

Вельмі спадабалася лекцыя навуковага супрацоўніка Інстытута этнаграфіі Акадэміі навук Беларусі Ганны Барвенавай «Аб адзінстве ткацкай культуры Еўропы з часоў сярэднявечча».

Асаблівую цікавасць выклікаў аповяд Галіны Рудніцкай (Беларусь) аб рэдкай і складанай тэхніцы ўпрыгожвання беларускага касцюма - маршчэннi тканіны. Прыемна было, што Галіна Рэмаўна прадэманстравала касцюм з Чэрвеньскага раёна, выкананы ў гэтай тэхніцы. На маю прапанову - прыехаць да нас у раён, - пагадзілася. Жадаючым яна пакажа майстар-клас тэхнікі маршчэння тканіны. У яе ёсць і свая даследчая цікавасць да ткацкай культуры нашага раёна.

Затым адбылася паездка па ўстановах культуры Любанскага раёна. У вёсцы Жораўка ў Доме народных традыцый пабывалі на выступе аўтэнтычнага фальклорнага калектыву «Павалякі» в.Абчын. Яго стыль выканання абрадавых песень з'яўляецца аб'ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Далей мы ўбачылі, як замешваюць і садзяць у печ хлеб па старадаўнім рэцэпце сям'і Міхаленя, пазнаёміліся з выставай работ народных майстроў Беларусі: Уладзіміра Ціханоўскага (саломапляценне), Святланы Адзінец (ткацтва паясоў), Наталлі Адзінец (выцінанка). Наталля дала нам майстар-клас па вырабе традыцыйнай выцінанкі.

Далей мы накіраваліся ў вёску Камуна, ў сельскі Дом культуры. Тут пазнаёміліся з работай народнай майстэрні традыцыйнага ткацтва «Матрушка», выставай работ народнага майстра Беларусі па вышыўцы Галіны Савіцкай, пазнаёміліся з работай гурткоў ткацтва на кроснах «Вірок», пляценнем лапцей «Лапаточкі», вырабам тэкстыльных лялек «Бабуліны Лялькі». Ірына Яскевіч прадэманстравала майстар-клас па вырабе лялькі-спадарожніцы.

У вёсцы Кузьмічы мы пабывалі на выставе этнаграфічнага касцюма і работ гурткоўцаў мясцовага Дома культуры - вязаннем кручком і на спіцах, вышыўкай, папяровай пластыкай, лепкай, кройкай і шыццём, вырабам лялек. Нам прадэманстравалі народны абрад - «У вясельным вяночку». Гэта быў сапраўдны парад вясковых дзяўчат у традыцыйных вянках работы народнага майстра Беларусі Раісы Вальковай. Яна ж дала нам майстар-клас па вырабе ваксаваных кветак. Мы ўбачылі таксама рэканструкцыю фрагмента русальнага абраду аўтэнтычнага фальклорнага калектыву «Хамеліха». Мы пазнаёміліся і з фальклорным калектывам «Напарачка» Любанскага раённага цэнтра культуры.

У апошні дзень працы канферэнцыі ў гарадскім парку Слуцка была разгорнута выстава рамёстваў.

Завяршылася свята экскурсіяй у Музей гісторыі слуцкіх паясоў.

Запісала Таццяна Марцьянава

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць