Многія сабакі па выглядзе хатнія, вельмі ласкавыя і добрыя. Яны ў жахлівым стрэсе. Не разумеюць, што здарылася, але да апошняга чакаюць з надзеяй, хоць надзеі на самай справе вельмі-вельмі мала. Доўга іх трымаць не будуць. Калі ў вас прапала сабака ці вы хочаце каго-небудзь выратаваць, тэлефануйце па тэлефонах 8 017 256 17 74 8 017 256 17 73. Пры сабе трэба мець пашпарт, ашыйнік і павадок.
Большасць людзей, якія чытаюць гэтую нататку, ніколі не прыйдуць у прытулак. І большасць жывёл не выйдуць з гэтага прытулку ніколі. Але, усё-ткі, можа быць, хоць хтосьці дапаможа! Такія выпадкі ёсць, і ў тым ліку ў Чэрвені!
Рэжым працы прытулку на Гурскага, 42: без выхадных, з 9.00 да 19.00, абед з 13.00 да 14.00.
Людзі, не выпускайце сваіх хатніх гадаванцаў на самавыгул! Гэтым вы, самі таго не жадаючы, часта выракаеце іх на пагібель.
Ірына Сцяжко. Фота з сеткі ВК

