Да яго на прыём прыйшлі жыхары Чэрвеня з асабістымі пытаннямі, на якія яны не знайшлі адказаў у іншых інстанцыях. Пётр Аляксеевіч, каментуючы сустрэчу, адзначыў тэматыку пытанняў.
- Тых, хто прыйшоў на прыём хвалявалі пытанні пенсійнага забеспячэння, варыянтаў атрымання матэрыяльнай дапамогі. У адной грамадзянкі працяглы час не вырашаецца пытанне з зямельным участкам пад гандлёвы павільён. Тут канфлікт патрабуе больш дэталёвага вывучэння. Я папрасіў яе ў самы кароткі час сабраць і адправіць на маё імя пакет з дакументамі па спрэчнаму пытанню. Будзем разбірацца.
Чытайце матэрыял пра сустрэчу цалкам у бліжэйшым нумары раённай газеты.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

