Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

19 Верасень 2019

Аб бяспецы працы, стане аварыйнасці і перапісе насельніцтва: адзіны дзень інфармавання прайшоў у Чэрвеньскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў

На сустрэчу з калектывам прыехалі Аляксандр Мініч, начальнік аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і Алена Калтовіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Чэрвеньскага райвыканкама.

Аляксандр Мініч адзначыў, што за 9 месяцаў бягучага года траўматызм на вытворчасці ў вобласці некалькі ўзрос, гэта звязана часткова і з тым, што некаторыя выпадкі траўматызму адбываюцца па віне саміх жа работнікаў з-за невыканання правілаў тэхнікі бяспекі, пагарды сродкамі абароны, невыкарыстання спецадзення і абутку. Ён нагадаў таксама і пра важнасць своечасовага праходжання медаглядаў. Прывёў прыклады выпадкаў траўматызму. Вытворчы траўматызм, - падкрэсліў Аляксандр Уладзіміравіч, - цягне за сабой не толькі страты працоўнага часу, выплаты па непрацаздольнасці, але і павелічэнне памеру страхавога ўнёску установай.

Алена Калтовіч праінфармавала прысутных аб стане аварыйнасці на тэрыторыі Мінскай вобласці ў 2019 годзе. У прыватнасці, яна паведаміла, што за 8 месяцаў 2019 года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 423 (мінус 57 да адпаведнага перыяду мінулага года) дарожна-транспартных здарэння, у якіх 71 (-25) чалавек загінуў і 447 (-76) атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Па віне вадзіцеляў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення - 52 (-2) ДТЗ . Асноўныя віды аварый - гэта наезды на пешаходаў - 119 (28%) з усіх здарэнняў; перакульвання транспартных сродкаў - 77 (18%); наезды на перашкоды - 59 (14%); наезды на веласіпедыстаў - 37 (9%).

Прычынамі аўтааварый, у большасці выпадкаў, станавілася перавышэнне ўстаноўленай хуткасці транспартных сродкаў (20%), парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходамі (12%), веласіпедыстамі (5%), парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў (10%), кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення (12%), парушэнне правілаў праезду скрыжаванняў (7%) і правілаў манеўравання - (7%).

Алена Анатольеўна падкрэсліла, што дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам пешаходаў ўсё часцей адбываюцца па віне саміх пешаходаў: з-за няўважлівасці, спешкі, гутарак па тэлефоне падчас руху і праслухоўвання музыкі.

Аб маюцым адбыцца перапісе насельніцтва нагадала калектыву дырэктар установы Эла Барысава. Яна распавяла пра этапы яго правядзення, падкрэсліўшы, што лепш правесці яго ў электронным варыянце, не чакаючы, пакуль перапісчык завітае дадому, тым больш што ў доме-інтэрнаце ўжо ёсць тры перапісчыка, і тым, хто мае цяжкасці з электронным варыянтам, будзе аказана дапамога.

Аляксандр Мініч адзначыў вялікую працу калектыву па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць