Нагадаем: 8 верасня ў краіне пачалася актыўная фаза выбарчай кампаніі - вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На гэтым этапе - ніякай агітацыі. Калі вылучэнне адбываецца не ад партыі ці працоўнага калектыву, сябры ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата збіраюць подпісы ў яго падтрымку. Для вылучэння неабходна заручыцца як мінімум тысячай подпісаў выбаршчыкаў.
У Смілавічах ініцыятыўная група выбрала месца для пікету па зборы подпісаў ажыўленае - на цэнтральнай вуліцы гарадскога пасёлка, ля Дома культуры. Адны смiлаўчане спыняліся, каб пазнаёміцца з біяграфіяй вылучэнца ў кандыдаты, іншыя - каб агучыць хвалюючыя іх пытанні. Многія пакідалі свае подпісы. Каб распісацца ў падтрымку патэнцыйнага кандыдата, неабходна было мець пры сабе пашпарт.
Дадзены этап выбарчай кампаніі будзе доўжыцца да 7 кастрычніка ўключна, выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

