Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

23 Верасень 2019

У Беларусі праходзіць кампанія па вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі

17 верасня адбылося сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў і Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта. На парадак дня было вынесена пытанне «Аб вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання». У рабоце пасяджэння прыняў удзел кіраўнік спраў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Гурыновіч.

Старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў, адкрываючы мерапрыемства, нагадаў прысутным, што кіраўніком дзяржавы 5 жніўня 2019 года падпісаны Указ №293 «Аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь». Згодна з дакументам, выбары прызначаныя на 7 лістапада бягучага года.

Савет Рэспублікі - адна з дзвюх палат беларускага парламента. У яе склад уваходзяць 64 сенатара, з іх 8 прадстаўляюць Мінскую вобласць.

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання пачалося 9 верасня. Дадзены этап выбарчай кампаніі будзе працаваць да 8 кастрычніка ўключна.

У адпаведнасці з артыкулам 100 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, права вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі належыць прэзыдыумам мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканкамам.

Старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка на сумесным пасяджэнні прапанаваў для вылучэння кандыдатуру начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Аляксандравіча Бачылы 1961 года нараджэння.

Аляксандр Бачыла ўзначальвае галоўнае ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама з 1997 года. За дасягнутыя вынікі ў працы па забеспячэнні законнасці, правапарадку і абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян ён неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі - ад Урада, Мінаблвыканкама, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны нагруднымі знакамі Міністэрства юстыцыі «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі», «За адзнаку» I і II ступеняў, яго імя занесена ў Кнігу гонару Міністэрства. У 2016 годзе ўдастоены медаля «За працоўныя заслугі».

У падтрымку прапанаванай кандыдатуры выступілі намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Віталь Труш.

У выніку галасавання Аляксандр Бачыла аднагалосна быў вылучаны кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць