Нагадаем, зараз у краіне праходзіць важны этап выбарчай кампаніі - вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Стаць кандыдатам можна трыма спосабамі: альбо ад партыі, альбо ад працоўнага калектыву колькасцю больш за 300 чалавек, альбо шляхам збору подпісаў (іх трэба сабраць не менш за тысячу на тэрыторыі сваёй акругі).
Падчас пікету любы жадаючы мог азнаёміцца з біяграфіяй прэтэндэнта ў кандыдаты і пры наяўнасці пашпарта - пакінуць подпіс у падтрымку яго вылучэння.

