Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

23 Верасень 2019

У базе звестак не занятых у эканоміцы — 68 жыхароў Чэрвеньскага раёна

Раённая камісія па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва праводзіць пасяджэнні два разы ў месяц.

За восем месяцаў 2019 года адбылося 16 пасяджэнняў, у тым ліку 4 выязныя. За гэты час у камісію па розных пытаннях звярнулася 362 чалавекі, у тым ліку 303 (41 працаздольных грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця) па запрашэнні камісіі па пытаннях: працаўладкавання - 54 чалавекі, прадастаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць - 213 чалавек, атрымання кансультацый па рэалізацыі дэкрэта №3 - 32, па іншых - 4 чалавекі. Два чалавекі звярнуліся ў камісію з просьбай поўнага вызвалення ад абавязку аплачваць паслугі ЖКГ у сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй па стане здароўя. Члены камісіі, азнаёміўшыся з прадастаўленымі дакументамі, далі станоўчы адказ.

У базу дадзеных не занятых у эканоміцы працаздольных грамадзян ўключана 68 жыхароў Чэрвеньскага раёна. Пяцёра з іх аплачваюць паслугі ЖКГ з поўным пакрыццём выдаткаў.

З мэтай дапамогі ў працаўладкаванні для грамадзян арганізавана 10 кірмашоў вакансій і 2 Дня прадпрыемстваў. Праз сектар занятасці ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва за восем месяцаў гэтага года працаўладкавана 270 чалавек, у тым ліку: якія пражываюць у сельскай мясцовасці - 40, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі - 13, абавязаных бацькоў - 7.

Галіна Гамеза

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць