Адна з мясцовых жыхарак, даведаўшыся пра «прамой лініі», вырашыла прыйсці асабіста. Нядаўна пераехаўшы з Мінска, яе цікавіў «культурны складнік» Смілавіч:
- Упершыню патрапіўшы сюды, хацелася б зразумець, што я як жыхар магу прыўнесці ў развіццё пасёлка. І чым ён, у сваю чаргу, можа быць мне карысны ў культурным плане, - адзначыла яна.
Між тым, нягледзячы на свае сціплыя памеры на карце краіны, Смілавічы маюць вялікі спіс славутасцяў. У іх ліку - палацава-паркавы комплекс Манюшкі-Ваньковічаў, Свята-Георгіеўская царква і мячэць, некалькі музеяў, два з якіх прысвечаныя знакамітым землякам - мастаку Хаіму Суціну і кампазітару Станіславу Манюшку. У той жа час, культурная карта гарадскога пасёлка яшчэ далёкая да свайго канчатковага фарміравання, бо яна плануе папаўняцца новымі аб'ектамі, да прыкладу, Цэнтрам нацыянальных культур.
- Смілавічы валодаюць добрым патэнцыялам для развіцця. Тым не менш, яны ўжо цяпер заслугоўваюць пільнай увагі турыстаў, - упэўнена Таццяна Хмель, адзначыўшы багатую гісторыю і культуру пасёлка, яго ператварэньне ў апошнія гады.
Акрамя дзіцячай школы мастацтваў, Таццяна Хмель наведала будынак былога кінатэатра «Мара», якi знаходзіцца на рамонце. Плануецца, што ў кастрычніку тут урачыста адкрыецца Дом культуры. Разам са старшынёй райвыканкама Віталём Казловым, яго намеснікам Алай Шахоцька, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзіяй Шчацінка і намеснікам старшыні Смілавіцкага сельвыканкама Ірынай Марціновіч яна азнаёмілася з ходам рамонтных работ.

