Патрабаванні ТКП 388-2012 распаўсюджваюцца на ўсе арганізацыі, незалежна ад формаў уласнасці і арганізацыйна-прававых формаў, якія маюць ва ўласнасці, (гаспадарчым веданні, аператыўным кіраванні) цеплакрыніцы (і ), цеплавую (ыя) сетка (і), сістэму (ы) цепласпажывання.
Рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці да АЗП ажыццяўляецца органамі дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду пры працы ў камісіях, якiя ствараюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ТКП 388-2012.
Праверка гатоўнасці цеплакрыніц да працы ў ОЗП павінна быць праведзена не пазней за 1 кастрычніка бягучага года.
У Чэрвенскай раённай энергагазінспекцыі Барысаўскага МРА філіяла Дзяржаўнай установы «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» па горадзе Мінску і Мінскай вобласці на ўліку стаіць 111 спажыўцоў цеплавой энергіі і 70 цеплакрыніц.
У мэтах арганізацыі своечасовай падрыхтоўкі спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц Чэрвеньскага раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд распрацаваны і размешчаны ў маі 2019 года на сайце Чэрвеньскага РВК «Графік рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд 2019/2020 г.г., зацверджаны намеснікам старшыні Чэрвеньскага РВК Гадуном А.М.» у якім устаноўлены тэрмін рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці да АЗП. Але, не гледзячы на наяўнасць графіка шэраг спажыўцоў цеплавыкарыстоўваючага абсталявання для рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці ў Чэрвеньскую энергагазінспекцыю не звяртаўся ці не прымае ў поўным аб'ёме меры па падрыхтоўцы цеплавыкарыстоўваючага абсталявання для працы ў асенне-зімовы перыяд.
Па стане на 19 верасня 2019 года ў Чэрвенскай раённай энергагазінспекцыі зарэгістраваны 91 пашпартгатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі з 111, што складае 81,98% (даведачна на 19 верасня 2018 года зарэгістравана 92,52% пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі).
Па стане на 19 верасня 2019 года ў Чэрвенскай раённай энергагазінспекцыі зарэгістравана 60 пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц з 70, што складае 85,71% (даведачна на 19 верасня 2018 года зарэгістравана 94,29% пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц).
Па стане на 19 верасня 2019 г., не зарэгістравалі пашпарты гатоўнасці да АЗП наступныя спажыўцы цеплавыкарыстоўваючых установак:
РУП «Чэрвеньская ЖКГ» (3 цеплакрыніцы і жылы фонд);
Чэрвеньскае РайПА;
ТДА «Новая Славянка»;
ПУП «Верасок-Эліт»;
РУП «Смілавіцкая валюшна-лямцавая фабрыка»;
ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвiс»;
КВУП «Чэрвенскi дрэваапрацоўчы камбінат»;
ТАА «Залантар»;
ЗПГПУП «Вага-Вена-21 стагоддзе»;
Чэрвеньскага раёна арганізацыйная структура ДТСААФ;
ГУ «Чэрвеньскага райветстанцыяй»;
ТАА «Навукова-вытворчы цэнтр Хiммедсiнтэз»;
КУП «Чэрвеньскага РКБО»;
Філіял КУП «Мінскаблвадбуд» «ДРБУ №121";
ЖСК №2 г. Червеня;
ЖСК №3 «1-я чарга»;
ЖСК №3 «2-я чарга»;
ЖСК №4 г.п. Смілавічы »;
ЖСК №5 г.п. Смілавічы.
Да спажыўцоў, якія не прынялі меры па падрыхтоўцы цеплавыкарыстоўваючага абсталявання для працы ў асенне-зімовы перыяд, Чэрвенскай раённай энергагазінспекцыяй Барысаўскага МРА філіяла Дзяржаўнай установы «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» па горадзе Мінску і Мінскай вобласці будуць ужытыя меры, прадугледжаныя артыкулам 20.11. КаАП.
Па ўсіх пытаннях, якія ўзніклі ў працэсе падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду, звяртацца Чэрвеньскага раёна энергагазінспекцыю па тэлефонах (8-01714) 29234, 29235.
Дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе
Ганічаў Н.Н.

