Ён называецца «У паўкроку ад мары». - Мы марым пра тое, што футбольнае поле на тэрыторыі нашай установы будзе мець сучаснае пакрыццё, — сказала Эла Анатольеўна. - Сёння складана займацца прасоўваннем праектаў: больш за 300 праектаў напісана толькі ў Мінскай вобласці. Хочацца, каб як мага больш людзей даведаліся аб нашым праекце. А ён неабходны для паляпшэння якасці жыцця пражываючых дома-інтэрната, магчымасці ўключэння іх у соцыум.
Акрамя таго, рэалізацыя гэтага праекта дапаможа палепшыць фізічны і псіхічны стан дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў, з'явіцца магчымасць праводзіць мерапрыемствы на нашым полі, футбольныя матчы з іншымі камандамі, што будзе спрыяць развіццю талерантнага стаўлення ў грамадстве да людзей з інваліднасцю.
Запісала Таццяна Марцьянава