У Канстанціна сямёра сыноў, ён пераехаў з Мінска ў Ачыжу і займаецца фермерствам, быў героем вялікай публікацыі ў «Раённым весніку», рэпартажаў на тэлебачанні і на шматлікіх рэсурсах у Інтэрнэце.
Усіх пераможцаў - а ўсяго іх было 12 з 675 заявак, - запрасілі ў Маскву на бясплатны навучальны курс.
Косця ўзяў з сабой дзяцей, як такіх жа як сам непасрэдных удзельнікаў і суаўтараў відэаблогу.
На курсе было тры дні тэорыі і два - практыкі. Вучылі, як простымі сродкамі здымаць цікавае і змястоўнае відэа. Як здымаць, як мантаваць, як выстаўляць святло.
Таксама Канстанцiн атрымаў ваўчары на 2 тысячы долараў. За іх можна купіць тэхніку для здымак.
Другі пераможца з Беларусі - аўтар блога «АйЦiБарада». Ён здымае праект, прысвечаны жыццю IT-спецыялістаў.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з Інтэрнэту

