Усяго на турнір сабралася каля 40 байцоў. Пераважна гэта былі спартсмены з розных клубаў Мінска і Мінскай вобласці. Усяго было праведзена на рынгу 28 баёў.
На жаль, для Вольгі Жураўскай не знайшлося годнага суперніка, так як яна дасведчаны баец, мае чэмпіёнскія тытулы, а мерапрыемства ў Спруце пазіцыянавалася як турнір для пачаткоўцаў. Супраць Олі проста ніхто не рызыкнуў выйсці на рынг!.. Таму ў яе бой не адбыўся.
Супернікам Дзмітрыя ТРАПАШКI быў такі ж вопытны баец. Гэта Ягор Бакун з мінскага клуба «Кік Файтэр». Спартоўцы ўжо сустракаліся раней на рынгу. Прыехаць на гэты турнір дзеля паядынку адзін з адным яны дамовіліся загадзя.
Спартсменаў суправаджаў трэнер клуба «Светогор» па агульнафізічнай падрыхтоўцы Сяргей СЕРАК. Ён вельмі падтрымліваў нашых спартсменаў, граматна правёў падрыхтоўку да бою, што паспрыяла поспеху. Дзмітрый ТРАПАШКА выйграў свой паядынак! Ён атрымаў дыплом і медаль. Віншуем Дзіму, клуб «Светогор», трэнераў і жадаем новых перамог!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Вольгі Жураўскай

