Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

24 Верасень 2019

Новы дзіцячы сад у Чэрвені будзе будаваць «ПМК-237»

Як распавёў «Раённаму весніку» дырэктар Упраўлення капітальнага будаўніцтва Чэрвеньскага раёна Уладзімір Ніціеўскі, даччынае ўнітарнае прадпрыемства «ПМК-237» ААТ «Мінскаблсельбуд» выйграла адкрыты конкурс па выбары генеральнага падрадчыка аб'екта.

Будаўнічая арганізацыя ўжо прыступіла да падрыхтоўчых земляных прац і агароджы пляцоўкі непадалёк ад фізкультурна-аздараўленчага комплексу, насупраць шматкватэрнай жылой забудовы ў мікрараёне вуліцы Барыкіна. У гэтым годзе плануецца закласці падмурак будынка, а на працягу наступнага пабудаваць аб'ект і здаць яго ў эксплуатацыю.

Будаўніцтва новага дзіцячага садка на 230 месцаў фінансуецца са сродкаў Інвестыцыйнай праграмы Мінскай вобласці. Трохпавярховы будынак агульнай плошчай амаль 5 тысяч квадратных метраў разлічаны на дзве ясельныя і дзесяць дашкольных груп. У кожнай групе прадугледжаны прыёмныя-распранальні, групавыя пакоя з зонай адпачынку, рэсурсныя цэнтры, буфетныя пакоі і прыбіральні. У асобным блоку размесцяцца басейн, харчблок, медыцынскія і іншыя памяшканні, а ў двары - гульнявыя пляцоўкі з мяккім пакрыццём.

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць