Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

24 Верасень 2019

Савет Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў прайшоў 24 верасня

Савет Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў прайшоў 24 верасня ў школе мастацтваў.

На Савет прыбыла 85 удзельнікаў. У прэзідыум пасяджэння запрасілі Аляксандра Юрчыка, загадчыка аддзела сацыяльна-партнёрскіх і працоўных адносін Мінскага абкама прафсаюзаў, Вольгу Коцiну, старшыню раённага аб'яднання, Віталя Труша, старшыню райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Ларысу Яфіменка, старшыню райкама прафсаюзаў работнікаў АПК, Алену Калтовіч, начальніка ўпраўлення райвыканкама па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва.

Вольга Барысаўна Коцiна у сваім выступе казала «Аб асноўных напрамках дзейнасці і бягучых задачах, якія стаяць перад прафсаюзнымі арганізацыямі, у святле выканання рашэнняў Х Пленума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі».

Аб удзеле арганізацый прафсаюзаў у маючых адбыцца Выбарах дэпутатаў у Парламент Рэспублікі працягнуў размову Віталь Іванавіч Труш. Таксама на Савеце раённага аб'яднання вырашылася пытанне аб скліканні справаздачна-выбарчай канферэнцыі раённага аб'яднання. Вызначылі дату для гэтага мерапрыемства - 13 снежня 2019 года.

Падрабязнасці аб ходзе пасяджэння Савета чытайце ў бліжэйшых нумарах газеты.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць