У сваім выступе ён пазначыў сітуацыі, дзе часцей за ўсё выяўляюцца карупцыйныя рызыкі: "У прыватнасці, гэта тычыцца правядзення дзяржзакупак, бо ёсць верагоднасць таго, што заказчык аддасць перавагу пэўнай арганізацыі з наступным атрыманнем ад яе ўзнагароджання".
Аляксей Пратаповiч выказаў меркаванне, што ў барацьбе з гэтай негатыўнай з'явай праваахоўным органам неабходна, перш за ўсё, працаваць на папярэджанне.
Тая ж задача стаіць і перад камісіяй райвыканкама па супрацьдзеянні карупцыі - апярэдзіць карупцыйныя рызыкі і злачынствы, стварыць умовы, у якіх не было б перадумоў для іх здзяйснення.
Чарговае пасяджэнне камісіі, якую ўзначальвае кіраўнік раёна Віталь Казлоў, адбылося 24 верасня. Сярод пытанняў, вынесеных на парадак дня, - выключэнне карупцыйных рызык у жыллёвых пытаннях, законнасць выплаты надбавак у бюджэтных арганізацыях, парадак правядзення дзяржзакупак пры заключэнні дагавораў на рамонт, рэканструкцыю, будаўніцтва.

