Старшыня «пяршоўкі» Галіна Дзерах распавяла, як наладжана прафсаюзная праца ў іх калектыве:
-Пры прафкаме створаны і працуюць дзве камісіі: грамадская камісія па ахове працы і камісія па культурна-аздараўленчай працы. Тры грамадскія інспектары па ахове працы ажыццяўляюць кантроль за выкананнем наймальнікам рашэнняў па пытаннях стварэння для работнікаў бяспечных умоў працы, забеспячэння спецвопраткай, сродкамі індывідуальнай абароны. З удзелам прафсаюза распрацоўваюцца інструкцыі па ахове працы для ўсіх прафесій рабочых вузла электрасувязі і на асобныя віды работ. Створаны ўмовы на сэрвісным цэнтры: ёсць пакой прыёму ежы, абсталяваны памяшканні для сушкі спецадзення, маюцца душавыя кабіны і гардэробныя. За пяць гадоў сумеснай працы прафсаюза і наймальніка вытворчых траўмаў і прафесійных захворванняў не дапушчана.
Памятаючы пра тое, што толькі здаровы чалавек можа эфектыўна працаваць, прафсаюзная арганізацыя праводзіць значную работу па аздараўленні работнікаў. Чатыры нашы работнікі адпачывалі ў прафсаюзных санаторыях: «Прыднястроўскі», «Загор'е». Пяцёра дзяцей работнікаў былі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Крынічка».
Усе члены «пяршоўкі» застрахаваны ў кампаніі «Белсiмгарант», што дазваляе ім даступна атрымліваць кансультацыі лекараў усіх спецыяльнасцяў, прайсці дыягнастычнае абследаванне і рэабілітацыйна-аднаўленчыя лячэнне.
Любяць у нашым калектыве заняткі спортам. З задавальненнем прымаем удзел у спартыўных раённых і абласных спаборніцтвах. У гэтым годзе каманда нашага прадпрыемства заняла 3 месца ў абласных спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. За сродкі прафсаюза набываюцца абанементы ў басейн. У 2019 годзе купілі 62 абанемента са зніжкай для членаў прафсаюза 50%. Падарожнічаем мы таксама ахвотна. Пабывалі ў Нясвіжы, Міры, Магілёве, Полацку, Дудутках і ў іншых выдатных месцах. У 2018 годзе наша ППО ўдзельнічала ў раённым конкурсе на лепшую першасную прафсаюзную арганізацыю, у якім заняла 3 месца.
Галіна ГАМЕЗА.Фото аўтара

