Са студзеня 2019 года ў прафсаюзных арганізацыях Чэрвеньскага раёна праходзяць справаздачна-выбарчыя сходы (канферэнцыi).
Па стане на 23 верасня 2019 года справаздачы і выбары адбыліся ў 4 прафсаюзных групах (100%), 6 цэхавых арганізацыях (100%), 96 першасных прафсаюзных арганізацыях (90%), у 1-й раённай арганізацыі галіновага прафсаюза (25%).
Упершыню абраныя 20 (21%) кіраўнікоў першасных прафсаюзных арганізацый, 1 (25%) - старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму - Задзіра Валянціна.
Пацвердзілі свае паўнамоцтвы 76 (79%) кіраўнікоў першасных прафсаюзных арганізацый.
У кастрычніку-лістападзе 2019 года пройдуць справаздачна-выбарчыя канферэнцыі ў 10 першасных прафсаюзных арганізацыях, 3 раённых арганізацыях галіновых прафсаюзаў. Завершыцца справаздачна-выбарчая кампанія ў Чэрвеньскім раёне ў снежні 2019 года справаздачна-выбарчай канферэнцыяй Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў. Справаздачы і выбары ў пяршоўкі прайшлі пры высокай яўцы членаў прафсаюзаў, з удзелам кіраўнікоў арганізацый ці прадстаўнікоў адміністрацыі, спецыялістаў вышэйстаячых прафсаюзных органаў. Выбраныя старшыні прафкамаў, райкамаў зачытвалі прафсаюзную клятву. Некаторыя справаздачна-выбарчыя сходы і канферэнцыі праходзілі з дэманстрацыяй прэзентацый аб рабоце прафарганізацый, відэафільмаў аб дзейнасці ФПБ.
Асноўныя пытанні, якія ўздымалі члены прафсаюзаў на сходах канферэнцыях, - пытанні павышэння і своечасовасці выплаты заработнай платы, выканання калектыўнага дагавора, аховы працы, арганізацыі летняга аздараўлення дзяцей і санаторна прафілактычнага лячэння дарослых, ролі прафсаюзных камітэтаў у вырашэнні пытанняў, якія хвалююць працоўныя калектывы.
У той жа час у шэрагу выпадкаў фіксаваліся парушэнні асобных нормаў Інструкцыі па правядзенні справаздач і выбараў. Напрыклад:
- справаздачы прафсаюзных камітэтаў ўтрымліваюць інфармацыю аб працы толькі за 2018 год, а не за пяцігодку;
- мала ўвагі ў справаздачах прафкамаў нададзена самым важным для нас напрамкам: калектыўна-дагаворнай працы, ахове працы, прававой абароне членаў прафсаюзаў;
- выступы на сходах і канферэнцыях носяць чыста фармальны характар і не ўтрымліваюць прапаноў па паляпшэнню работы прафсаюзнай арганізацыі;
- справаздачы рэвізійнай камісіі не ўтрымліваюць канкрэтных лічбаў аб выкарыстанні прафсаюзных сродкаў;
- маюць месца выпадкі пераносу зацверджаных тэрмінаў правядзення справаздачна-выбарных сходаў (канферэнцый) без паведамлення аб гэтым раённага аб'яднання прафсаюзаў;
- у парадак дня не ўносіцца пытанне аб дэлегаванні прадстаўнікоў у склад Савета Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў і вылучэнні дэлегатаў на яго справаздачна-выбарчую канферэнцыю;
- парушаюцца нормы Канцэпцыі кадравай палітыкі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пры вылучэнні кандыдатур для выбрання
на кіруючыя пасады ў прафсаюзных арганізацыях.
Праца ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі будзе эфектыўнай толькі ў тым выпадку, калі ёсць сапраўдны прафсаюзны лідэр. Той, хто мэтанакіравана вядзе прафсаюзную працу, а не проста займае гэтую пасаду па разнарадцы. Практыка паказвае, што не ва ўсіх першасных арганізацыях у нас працуюць сапраўды адказныя і зацікаўленыя людзі. Больш за тое , у шэрагу выпадкаў дапускаецца перавыбранне гэтых жа людзей на новы тэрмін. Падобныя факты - гэта правал ўсёй нашай працы. Нават адзінкавыя такія выпадкі падрываюць аўтарытэт прафсаюзаў.
Выдатна разумею: справаздачы і выбары - гэта магчымасць пачуць з першых вуснаў, якія праблемы ёсць у людзей і што іх сёння хвалюе, распавесці пра нашу працу. І трэба гэтай магчымасцю карыстацца максімальна! Калі справаздачы і выбары пройдуць ва ўсіх першасных і раённых арганізацыях галіновых прафсаюзаў, мы падвядзем вынікі і дамо ацэнку якасці работы ў гэтым кірунку.
Запісала Галіна Гамеза

