Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

26 Верасень 2019

Камісія па справах непаўналетніх Чэрвеньскага райвыканкама правяла чарговае пасяджэнне

Разгледжаны справы аб ужыванні алкагольных напояў непаўналетнім, крадзяжы з крамы і неналежным выкананні бацькоўскіх абавязкаў.

Навучэнец Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення ў інтэрнаце навучальнай установы. На падставе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці, правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх» з ім будзе арганізавана індывідуальная прафілактычная работа з боку суб'ектаў прафілактыкі і ўстановы аховы здароўя.

Двое малалетніх дзяцей са шматдзетнай сям'і былі затрыманыя за крадзеж прысмакаў ў адной з крамаў Чэрвеня. Улічваючы тое, што маці знаходзіцца ў чарговым дэкрэтным адпачынку, нядбайным бацькам вынесена папярэджанне аб неналежным выхаванні дзяцей і недапушчальнасці іх знаходжання на вуліцы і ў іншых грамадскіх месцах без суправаджэння дарослых. З дзецьмі папрацуюць псіхолагі.

Яшчэ адна сямейная пара неналежным чынам выконвае бацькоўскія абавязкі: трое малалетніх дзяцей часам застаюцца без нагляду, бацькі не выконваюць рэкамендацыі ўрача-нарколага. Афіцыйна абодва не працаўладкаваны, што кажа аб недастатковым забеспячэнні дзяцей усім неабходным. Акрамя таго, у іх маецца вялікая запазычанасць па камунальных плацяжах. Усё гэта ставіць дзяцей у сацыяльна небяспечнае становішча.

Камісія прыняла рашэнне: на працягу месяца ліквідаваць асноўныя прычыны і ўмовы, якія даюць права на прызнанне дзяцей знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы ў гэтай сям'і.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць