У гэтыя дні завяршаюцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі кацельні і замене асобных участкаў цепласетак, завозіцца паліва. Напярэдадні былі паспяхова праведзены выпрабаванні цеплатрасы, якая вядзе да новабудоўляў мікрараёна вуліцы Барыкіна.
Па словах Сяргея Хендогiна, тэрміны пачатку падачы цяпла спажыўцам будуць залежаць ад умоў надвор'я і прыняцця мясцовымі ўладамі рашэння аб пачатку ацяпляльнага сезона.
Новую кацельню ў Чэрвені пабудавала літоўскае ЗАТ «Enerstena» за сродкі Еўрапейскага банка развіцця. На аб'екце ўстаноўлены два катла для падагрэву вады магутнасцю 5 і 2 МВт, якія працуюць на біяпаліве, а таксама два катла для падагрэву вады магутнасцю па 3 МВт, якія працуюць на прыродным газе. Яны абсталяваныя кандэнсацыйнымi эканамайзерамi вытворчасці кампаніі «Enerstena» - першымі ўстаноўкамі падобнага тыпу ў Беларусі.
Ігар Адамовіч. Фота аўтара

